Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

ПЕДСАВЕТ МОЖА АКРЫЛЯЦЬ !

Дата: 28 марта 2016 в 20:32, Обновлено 29 марта 2016 в 22:13
449 просмотров

 24 сакавіка ў нашым дашкольнай установе быў арганізаваны і праведзены педагагічны савет.                                    

 Педсавет  можа акрыляць !

                                       “Самай важнай зявай у адукацыі,
                                          самым жывым прыкладам для дзяцей 
                     
зяўляецца сам настаўнік”

                                                                                                                      Адольф Дычтэрвег.                          

           Адной з галоўных задач для педагагічнага калектыву ДУА "Яслi-сад №25 г.Наваполацка", з’яўляецца павышэнне ўзроўню прафесіяналізму і эфектыўнасці працы кожнага выхавацеля і ўсяго калектыву разам. Асаблівая ўвага да роднай мовы, да нашых каранёў, да традыцый, да ўсяго таго, што складае нашу нацыянальную культуру.

         Мартаўскі педагагічны савет “ Развіццё  беларускамоўных рэчавых навыкаў зносін дашкольнікаў” з’явіўся вынікам паэтапнай, разнабаковай працы калектыву, дзе было :
- правядзенне кожный чацвер Дня беларускай мовы ў групах;
- падрыхтоўка сумесна з бацькамі і правядзенне выставы дзiцячай літаратуры на роднай мове;
- конкурс нацыянальных куткоу па групах;
- экскурсіі ў бібліятэку, знаёмства з беларускімі пісьменнікамі;
- правядзенне народных свят і абрадаў “Каляда”, “Масленіца”, “Гуканне вясны”;
- адкрытыя прагляды заняткаў па развіццю беларускай мовы;
- метадычная праца па авалоданню  эфектыўнымі метадамі і прыёмамі фарміравання беларускамоўнай  гаворкі ў      выхаванцаў, пашырэнне актыўнага і пасіўнага слоўніка педагогаў;
- іншыя формы працы ў гэтым напрамку.

           Аднак,  у гэты раз мы вырашылі правесці пасяджэнне ў выглядзе круглага стала па абмену назапашанага  педагагічнага вопыту, якім  падзяліліся  як  прафесіяналы сваёй справы, выхавацелі першай  і вышэйшай катэгорыі Лісіца Т.Я., Ліхадзееўская А.П., Пугачэўская Т.А., Наважылава Е.Ю., так і маладыя, дастойная змена, у асобе  Барысёнак Н.С. і Павліновіч А.Ў..  А  дзелавыя гульні па веданню нацыянальнай культуры  і  патрабаванню навучальнай праграмы, выстава прадметна-развіваючага асяродзя , назапашанага  ў ДУА, метадычнай літаратуры па развіццю роднай мовы ў дашкольнікаў -  усё гэта дапамагло нашаму  калектыву пранікнуцца яшчэ большай любоўю  і гонарам да нашай нацыянальнай  спадчыны.

           У выніку падрыхтоўкі і правядзення круглага стала, педагогі змаглі замацаваць веды па беларускай мове, прадэманстраваць валоданне эфектыўнымі метадамі фарміравання роднай мовы ў дзяцей, раскрыць свой творчы патэнцыял.

           Педагагічны калектыў  садка атрымаў зарад бадзёрасці і натхнення для дальнейшай        плённай працы.

Педсавет можа акрыляць!
 

                                                                                                 Заместитель заведующего по ОД                                                                                                                            Кузнецова Н.Б.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.