ПЕДСАВЕТ МОЖА АКРЫЛЯЦЬ !
24 сакавіка ў нашым дашкольнай установе быў арганізаваны і праведзены педагагічны савет.
Педсавет можа акрыляць !
“Самай важнай з’явай у адукацыі,
самым жывым прыкладам для дзяцей
з’яўляецца сам настаўнік”
Адольф Дычтэрвег.
Адной з галоўных задач для педагагічнага калектыву ДУА "Яслi-сад №25 г.Наваполацка", з’яўляецца павышэнне ўзроўню прафесіяналізму і эфектыўнасці працы кожнага выхавацеля і ўсяго калектыву разам. Асаблівая ўвага да роднай мовы, да нашых каранёў, да традыцый, да ўсяго таго, што складае нашу нацыянальную культуру.
Мартаўскі педагагічны савет “ Развіццё беларускамоўных рэчавых навыкаў зносін дашкольнікаў” з’явіўся вынікам паэтапнай, разнабаковай працы калектыву, дзе было :
- правядзенне кожный чацвер Дня беларускай мовы ў групах;
- падрыхтоўка сумесна з бацькамі і правядзенне выставы дзiцячай літаратуры на роднай мове;
- конкурс нацыянальных куткоу па групах;
- экскурсіі ў бібліятэку, знаёмства з беларускімі пісьменнікамі;
- правядзенне народных свят і абрадаў “Каляда”, “Масленіца”, “Гуканне вясны”;
- адкрытыя прагляды заняткаў па развіццю беларускай мовы;
- метадычная праца па авалоданню эфектыўнымі метадамі і прыёмамі фарміравання беларускамоўнай гаворкі ў выхаванцаў, пашырэнне актыўнага і пасіўнага слоўніка педагогаў;
- іншыя формы працы ў гэтым напрамку.
Аднак, у гэты раз мы вырашылі правесці пасяджэнне ў выглядзе круглага стала па абмену назапашанага педагагічнага вопыту, якім падзяліліся як прафесіяналы сваёй справы, выхавацелі першай і вышэйшай катэгорыі Лісіца Т.Я., Ліхадзееўская А.П., Пугачэўская Т.А., Наважылава Е.Ю., так і маладыя, дастойная змена, у асобе Барысёнак Н.С. і Павліновіч А.Ў.. А дзелавыя гульні па веданню нацыянальнай культуры і патрабаванню навучальнай праграмы, выстава прадметна-развіваючага асяродзя , назапашанага ў ДУА, метадычнай літаратуры па развіццю роднай мовы ў дашкольнікаў - усё гэта дапамагло нашаму калектыву пранікнуцца яшчэ большай любоўю і гонарам да нашай нацыянальнай спадчыны.
У выніку падрыхтоўкі і правядзення круглага стала, педагогі змаглі замацаваць веды па беларускай мове, прадэманстраваць валоданне эфектыўнымі метадамі фарміравання роднай мовы ў дзяцей, раскрыць свой творчы патэнцыял.
Педагагічны калектыў садка атрымаў зарад бадзёрасці і натхнення для дальнейшай плённай працы.
Педсавет можа акрыляць!
Заместитель заведующего по ОД Кузнецова Н.Б.